Мінгандлю: асартымент кісламалочнай прадукцыі звужаецца

14.06.2011 09:47
Архив Редакция

У крамах Беларусі ў дастатковым асартыменце прадстаўлены малако і кісламалочная прадукцыя. Праблем з іх забеспячэннем няма і не прадбачыцца. Інфармацыя аб знікненні кефіру не адпавядае рэчаіснасці. Але асартымент кісламалочнай прадукцыі ўсё ж зніжаецца. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спажывецкага рынку харчовых тавараў міністэрства гандлю.

«Як звычайна, у летні час многія малочныя перапрацоўчыя прадпрыемствы рэспублікі пераходзяць на выраб цвёрдых сыроў з працяглымі тэрмінамі паспявання і сметанковага масла, таму асартымент кісламалочнай прадукцыі крыху звужаецца, але не настолькі, каб казаць аб дэфіцыце», — адзначылі ў мінгандлю, перадае БелТА.

Па словах спецыялістаў, кефір, пастэрызаванае малако, смятана, вяршкі адносяцца да сацыяльна значных прадуктаў, кошты на якія рэгулююцца дзяржавай. Наяўнасць у гандлёвай сетцы поўнага асартыменту гэтых тавараў строга кантралюецца. Ёгурты да сацыяльна значных прадуктаў не адносяцца, і таму іх асартымент папаўняецца за кошт небеларускіх вытворцаў.

У буйных гандлёвых крамах павінна быць прадстаўлена не менш за дзесяць найменняў малака, 12 — кісламалочных прадуктаў, 40 — ёгуртаў, 20 — сыроў, 15 — смятаны, у невялікіх крамах — не менш за тры найменні малака, трох найменняў кісламалочных прадуктаў, пяці ёгуртаў, трох відаў сыру, трох найменняў смятаны.

Між тым ва ўпраўленні гандлю Мінскага гарвыканкама паведамілі, што тыднем раней у асобных крамах Мінску ўзнікалі перабоі з пастаўкамі кефіру і ёгуртаў. Але мінсельгасхарч і Мінгарвыканкам змаглі ўрэгуляваць дадзенае пытанне.

Згодна з вынікамі праверак, перапрацоўчыя прадпрыемствы выконваюць заяўкі гандлю. Любы факт перабояў паставак з’яўляецца падставай для службовага разбору і прыняцця жорсткіх мераў, паведамілі ў Мінгарвыканкаме.

Как вам новость?
Головоломки