Мінгандлю: ажыятаж на спажывецкім рынку спаў

25.05.2011 14:44
Архив Редакция

Кіраўнік міністэрства гандлю Беларусі Валянцін Чаканаў 25 траўня заявіў, што ў краіне ўжо прайшоў ажыятажны попыт на спажывецкія тавары. Міністр перакананы, што сёння ў Беларусі ёсць толькі павышаны попыт на асобныя групы тавараў, у прыватнасці, на соль, цукар, воцат, крупы, макаронныя вырабы.

Пры гэтым міністр гандлю звярнуўся да спажыўцоў з просьбай не закупляць прадукты на будучыню. Кіраўнік мінгандлю запэўніў, што ў краіне ёсць усе віды прадуктаў, прадпрыемствы гандлю працуюць у нармальным рэжыме. Там, дзе якія-небудзь тавары адсутнічаюць, па словах Валянціна Чаканава, іх проста не паспелі падвезці, перадае БелТА.

Для здавальнення павышанага попыту на бытавую тэхніку, у прыватнасці, лядоўняў, тэлевізараў, СВЧ-печаў, міністэрства гандлю вядзе перамовы з прадпрыемствамі прамысловасці, каб яны выпусцілі дадаткова некалькіх тысяч гэтых тавараў.

Мінгандлю: у Беларусі не плануецца ўводзіць дзяржманаполію на імпарт

Інфармацыю пра нібыта хуткае ўвядзенні ў Беларусі дзяржаўнай манаполіі на імпарт спажывецкіх тавараў Валянцін Чаканаў не пацвердзіў. Паводле яго слоў, ніякіх пастаноў урад па гэтым пытанні не прымаў.

Міністэрства гандлю, па словах яго кіраўніка, працуе на роўных з прадпрыемствамі дзяржаўнай і прыватнай формаў уласнасці, з бізнэс-структурамі, якія імпартуюць тавары. Валянцін Чаканаў адзначыў, што бізнэс-супольнасці з разуменнем ставяцца да просьбаў і пажаданняў міністэрства.

Как вам новость?
Головоломки