Мінгандлю: у Беларусі ні па якіх таварах дэфіцыту няма

05.05.2011 09:00
Архив Редакция

У Беларусі ні па якіх таварах няма дэфіцыту. Аб гэтым паведаміў 4 траўня першы намеснік міністра гандлю Беларусі Аляксандр Забела. Па словах прадстаўніка мінгандлю, на сённяшні момант "у цэлым па ўсіх таварах, як харчовых, так і нехарчовых, дэфіцыту на рынку не існуе".

Аляксандр Забела таксама адзначыў, што ў цяперашні час імпарцёры забяспечваюць беларускі рынак тым жа асартыментам, што і раней, перадае БелТА.

Как вам новость?
Головоломки