Мінгандлю вызначыла спіс алкаголю, што можна свабодна ўвозіць у Беларусь

23.06.2011 13:54
Архив Редакция

Міністэрства гандлю Беларусі вызначыла спіс алкагольных напояў, якія можна свабодна ўвозіць у Беларусь. На імпарт уключанага ў пералік алкаголю не будзе распаўсюджвацца выключнае права дзяржавы. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай міністэрства № 25, якое ўступіла ў сілу 21 чэрвеня і будзе дзейнічаць да 31 снежня 2011 года.

У гэты спіс уключаны пяць найменняў элітнага шампанскага французскай вытворчасці, 13 найменняў французскіх і армянскіх каньякоў дзесяцігадовай і больш вытрымкі, сем найменняў віскі вытрымкай не менш за 12 гадоў, а таксама па чатыры найменні рома і джыну, перадае БелТА.

«Гэта першы вопыт лібералізацыі ўвозу алкагольных напояў. Увазную прадукцыю не створыць канкурэнцыі беларускім вытворцам, таму што яны яе не выпрацоўваюць. Як і іншая элітная прадукцыя, яна мае пэўнае кола спажыўцоў», — паведаміла начальніца ўпраўлення спажывецкага рынку харчовых тавараў мінгандлю Любоў Язэпчык.

Паводле яе слоў, часцей за ўсё гэтыя элітныя алкагольныя напоі пастаўляюцца ў рэстараны, кавярні, аддзелы элітных калекцыйных напояў у буйных гандлёвых цэнтрах.

Між тым права на імпарт гэтага віду алкагольнай прадукцыі маюць толькі кампаніі з памерам статутнага фонду не менш як 250 тыс. еўра. Імпарцёр таксама павінен мець ліцэнзію на абарот алкагольнай прадукцыі і ліцэнзію на імпарт алкагольнай прадукцыі, якая выдаецца ў міністэрстве гандлю.

Как вам новость?
Головоломки