Мінгандлю хоча ўвесці ў Беларусі сістэму Tax Free

22.02.2011 14:33
Архив Редакция

Міністэрства гандлю Беларусі плануе ўнесці ва ўрад прапанову аб укараненні ў краіне сістэмы вяртання падатку на дабаўленую вартасць («Tax Free») на тавары, набытыя на тэрыторыі краіны, што вывозяцца замежнымі грамадзянамі. У Мінгандлю лічаць, што дадзеная сістэма паспрыяе росту колькасці турыстаў.

Таксама чыноўнікі з дапамогай дадзенай меры хочуць павысіць аб’ём раздробнага таваразвароту, павялічыць прыток замежнай валюты, павысіць імідж дзяржавы і іншае. Гэтую прапанову падтрымалі Нацыянальны банк, міністэрства спорту і турызму, Дзяржаўны мытны камітэт, Мінскі гарадскі і абласныя выканаўчыя камітэты.

Для кампенсацыі падатку прадавец павінен будзе перадаць замежнаму пакупніку разам з таварным чэкам запоўнены на падставе пашпарта спецыяльны бланк, які мае ахоўныя прыкметы. Затым мытным органам неабходна будзе пацвердзіць вываз тавару замежным пакупніком, зрабіўшы адпаведную адзнаку на чэку пасля прад’яўлення пакупніком тавару, які не быў ва ўжыванні.

Пасля гэтага вызначаная дзяржавай кампанія павінна пакрыць пакупніку суму заплочанага падатку за вылікам платы за паслугі. Рабіць гэта прадугледжваецца або шляхам звароту наяўных у аэрапортах і на памежных пераходах, ці — пералічэння адпаведнай сумы на крэдытную карту або выдачы банкаўскага чэка.

Між тым, для атрымання кампенсацыі замежнікі павінны будуць выканаць шэраг патрабаванняў. Так, яны павінны пастаянна пражываць за межамі тэрыторыі, дзе зрабілі пакупкі. Пакупка не павінна быць па кошце ніжэйшай вызначанага мінімуму і прызначацца для камерцыйных мэтаў. Тавар будзе неабходна вывезці з Беларусі на працягу вызначанага тэрміну. Сума выплаты наяўнымі грашыма па адным чэку не можа перавышаць вызначанай сумы.

У дадзены момант у свеце дзейнічае звыш 300 тыс. крамаў больш чым у 30 краінах свету, якія прадстаўляюць замежным турыстам паслугу «Tax Free».

Как вам новость?