Мінгандлю хоча зрабіць свабодным імпарт дарагога алкаголю

05.04.2011 15:05
Архив Редакция

Міністэрства гандлю Беларусі прапануе зрабіць свабодным імпарт вінаў і лікёра-гарэлачных вырабаў высокага коштавага сегменту. Пра гэта 5 красавіка падчас наведвання выстаў "Бістро. Крама. Рэстаран" і "Піва. Віны. Напоі" паведаміў намеснік міністра гандлю Вячаслаў Драгун. Паводле яго слоў, праект адпаведнага дакумента ўжо накіравалі на разгляд прэзідэнту.

Вячаслаў Драгун лічыць, што дадзенае рашэнне дасць магчымасць пашырыць асартымент дарагой алкагольнай прадукцыі ў барах, рэстаранах, паспрыяе, такім чынам, развіццю рэстараннага бізнэсу. «Думаю, што ў хуткім часе рашэнне па гэтым пытанні будзе прынятае», — сказаў ён, перадае БелТА.

Чыноўнік таксама паведаміў, што Міністэрства гандлю мае намер правесці пасяджэнне рэспубліканскай міжведамаснай камісіі, для складання пераліку імпарцёраў лікёра-гарэлачнай прадукцыі на другі-чацверты кварталы.

«На сённяшні дзень яшчэ не выпрацаваны цалкам правільныя падыходы, якія забяспечылі б празрыстасць руху алкагольных напояў і парадак іх увозу і вывазу. Мы не хацелі б той адладжаны механізм, які ў рэспубліцы ўжо ёсць, кардынальна мяняць. Што ж тычыцца высокага коштавага сегменту, нашы падыходы цалкам мэтазгодныя», — адзначыў Вячаслаў Драгун.

Как вам новость?
Головоломки