Мінгандлю заклікала палепшыць якасць сацыяльнай рэкламы

14.06.2010 14:35
Архив Редакция

Міністэрства гандлю Беларусі заклікала прадстаўнікоў рэкламнага бізнэсу удасканаліць патрабаванні да вытворчасці і размяшчэння сацыяльнай рэкламы, а таксама палепшыць яе якасць. У мінгандлі адзначылі, што ў рамках рэалізацыі канцэпцыі развіцця рэкламнага рынку ў Беларусі на перыяд да 2014 года, перад дзяржорганамі стаіць задача па стварэнні механізму фінансавання вытворчасці сацыяльнай рэкламы.

Як адзначыла намесніца міністра гандлю Беларусі Ірына Наркевіч, праца па паляпшэнні якасці сацыяльнай рэкламы і яе эфектыўнасці павінна весціся ўжо сёння. Таму, па словах прадстаўніцы міністэрства, перад дзяржорганамі стаіць задача распрацаваць праект пастановы ўрада Беларусі аб парадку вытворчасці і размяшчэння сацыяльнай рэкламы.

Зыходзячы з гэтага, міністэрства гандлю прапанавала дзяржаўным органам, якія размяшчаюць сацыяльную рэкламу, да прыняцця названай пастановы правесці працу па прызначэнні службовай асобы, адказнай за вядзенне пытанняў сацыяльнай рэкламы. На сайтах гэтых дзяржорганаў размясціць інфармацыю аб службовай асобе, адказнай за вядзенне пытанняў сацыяльнай рэкламы.

Таксама міністэрства прапанавала вызначыць парадак узаемадзеяння дзяржоргана з асобамі, якія звяртаюцца з ініцыятывай стварэння і размяшчэння сацыяльнай рэкламы. Дзяржорганам было прапанавана забяспечыць узаемадзеянне з міністэрствам гандлю і камісіяй па пытаннях сацыяльнай рэкламы і этычнасці рэкламы пры міжведамасным савеце па рэкламе пры распрацоўцы макетаў, сцэнароў сацыяльнай рэкламы.

Ажыццяўляць стварэнне сацыяльнай рэкламы мінгандлю прапаноўвае па найбольш актуальных і значных у маштабах краіны тэмах. Таксама прапануецца планаваць комплекснае размяшчэнне сацыяльнай рэкламы на пэўную тэму на ўсёй тэрыторыі краіны (выключыўшы выпадкі дублчвання сацыяльнай рэкламы на адну і тую ж тэму рэспубліканскімі органамі кіравання і мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі).

Как вам новость?