Мінгарсавет вырашыў пакінуць у мінскім метро "Плошчу Леніна"

24.09.2010 16:44
Архив Редакция

Дэпутаты Мінгарсавета вырашылі пакуль не пераназываць станцыю метро «Плошча Леніна» ў «Плошча Незалежнасці». Як паведаміла галоўная спецыялістка гарсавета Ірына Тоніева, спачатку ўносіцца прапанова, вывучаецца грамадскае меркаванне, толькі потым праект разглядаць дэпутаты. З-за рознагалоссяў на вераснёвую сесію пытанне аб «Плошчы Леніна» выносіць не сталі.

Як аказалася, з перанайменнем станцыі метро згодны далёка не ўсе жыхары Мінску. Многія ветэранскія арганізацыі і пенсіянеры выступілі рашуча супраць такіх зменаў. У сувязі з гэтым вырашэнне пытання адклалі на нявызначаны тэрмін, перадае газета «Рэспубліка».

Акрамя гэтага дэпутаты вярнулі гістарычную назву камунальнай набярэжнай, якая стане Траецкай. Адна з праектаваных вуліц Мінску будзе насіць імя Героя Савецкага Саюза Віктара Лівенцава. Праезд у жылым квартале Вясёлкавы стане Салаўіным завулкам. Могілкі ў межах вуліц Чарвякова і Старавіленскага тракту, якія дагэтуль былі безназоўнымі, цяпер сталі называцца Мінскімі брацкімі вайсковымі могілкамі 1914-1918 гадоў.

Как вам новость?