Мінгарсуд адмовіў у змене прысудаў тром удзельнікам "справы 19 снежня"

05.04.2011 13:45
Архив Редакция

У Мінскім гарадскім судзе 5 красавіка адбыўся касацыйны разгляд скаргі на прысуд тром абвінавачаным у масавых беспарадках 19 снежня ў Мінску — Аляксандру Малчанаву, Дзмітрыю Новіку і Аляксандра Атрошчанкаву. Па выніках слуханняў судовая калегія прыняла рашэнне: прысуд суда Фрунзенскага раёна Мінску ад 2 сакавіка 2011 года пакінуць без зменаў, а касацыйныя скаргі — без здавальнення.

У зале суда прысутнічалі жонка і бацька Аляксандра Атрошчанкава, прадстаўнікі АБСЕ, дыпламаты, юрысты і незалежныя журналісты, перадае праваабарончы цэнтар «Вясна».

Як ужо перадаваў Тэлеграф, 2 сакавіка суд Фрунзенскага раёна Мінску абвясціў прысуд яшчэ тром абвінавачаным у масавых беспарадках у Мінску — Аляксандру Малчанаву, Дзмітрыю Новіку і Аляксандру Атрошчанкава. Аляксандр Малчанаў прысуджаны да трох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Дзмітрый Новік — да 3,5 года, Аляксандр Атрошчанкаў атрымаў чатыры гады калоніі.

Яшчэ раней суд вынес абвінаваўчы прысуд члену выбарчага штаба экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Васілю Парфянкову. Яго прысудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму.

10 сакавіка завяршыўся судовы працэс над расійцамі Арцёмам Брэус і Іванам Гапонавым — фігурантамі па «справе 19 снежня». Суд прызнаў расійцаў вінаватымі па ч.2 арт.293 КК Беларусі, прысудзіў кожнага з іх да штрафу ў памеры 300 базавых велічынь (10,5 млн. рублёў або каля 3,47 тыс. даляраў), пасля чаго іх вызвалілі з-пад варты ў зале пасяджэнняў суда.

Між тым, іншага фігуранта «справы 19 снежня» Дзмітрыя Мядзведзя 10 сакавік суд прысудзіў да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову і вызваліў з-пад варты.

Как вам новость?
Головоломки