Мінгарсуд падоўжыў арышт следчай Байковай да 24 чэрвеня

12.05.2010 12:25
Архив Редакция

Мінскі гарадскі суд 11 траўня падоўжыў арышт старэйшага следчага па асоба важных справах Генпракуратуры Святланы Байковай да 24 чэрвеня. Да гэтага часу следчая Генпракуратуры будзе знаходзіцца ў следчым ізалятары Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

Скаргі адваката Святланы Байковай і пратэст генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча на пастанову старшыні Камітэта дзяржбяспекі аб абранні і ўжыванні меры прыпынення завяршыліся адмовай, паведамляюць  «Белорусские новости».
Па словах абаронцы следчай Байковай, паводле Крымінальна-працэсуальнага кодэксу паўторнае абскарджанне не дапушчаецца, аднак скардзіцца не забаронена. Як стала вядома, цяпер у «справе Байковай» з’явіліся новыя артыкулы КК Беларусі.
Раней старэйшага следчага Генпракуратуры вінавацілі ў замаху на незаконнае вызваленне ад крымінальнай адказнасці, незаконным вызваленні ад крымінальнай адказнасці і перавышэнні ўлады ці службовых паўнамоцтваў (ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 399, ч. 2 арт. 399 і ч. 3 арт. 426 КК адпаведна). У новай крымінальнай справе апошні артыкул КК прысутнічае з дадаткам арт. 393 (прыцягненне ў якасці абвінавачванага заведама невінаватага) і арт. 397 заведама незаконнае затрыманне ці зняволенне пад варту). 
Пра якія канкрэтна асобы ідзе гаворка, пакуль не вядома. З 2007 года па люты 2010 года Святлана Байкова расследавала сем крымінальных спраў датычных 112 абвінавачваных. У той жа час каля 50 сваякоў мытнікаў і іншых фігурантаў, асуджаных па гэтых справах, упэўнены, што іх блізкіх да крымінальнай адказнасці прыцягнулі незаконна. У дачыненні да дадзеных выпадкаў у КК Беларусі ёсць артт. 392 (вынясенне заведама непраўдзівага прысуду, рашэння ці іншага судовага акту).
Як раней паведамляў Тэлеграф, супрацоўнікі КДБ арыштавалі Святлану Байкову ў рамках антыкарупцыйнай кампаніі ў лютым 2010 года. Генпракурор Беларусі паведамляў, што 24 лютага, у адказ на пастанову старшыні КДБ аб затрыманні Байковай, ён прынёс пратэст у суд аб неабходнасці адмены гэтай пастановы. «Суд, на жаль, не падтрымаў маю пазіцыю», — заяўляў Рыгор Васілевіч.

Как вам новость?