Мінгарвыканкам адклікаў скаргу на "Рух наперад"

07.10.2010 16:19
Архив Редакция

Мінгарвыканкам адклікаў з Гаспадарчага суду Мінску апеляцыйную скаргу на даследча-асветніцкую ўстанова "Рух наперад", якую ўзначальвае прэтэндэнт на пост прэзідэнта Уладзімір Някляеў. Такім чынам, Мінгарвыканкам адмовіўся ад свайго намеру пазбавіць арганізацыю рэгістрацыі.

Для ўстановы, якая з’яўляецца арганізатарам грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», такі ход Мінгарвыканкама стаў нечаканасцю, паведаміла намесніца дырэктара «Руху наперад» Ніна Пахлопка, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

«Суд павінен быў адбыцца 12 кастрычніка — аб прызнанні рэгістрацыі арганізацыі несапраўднай. Але чамусьці паспешна прызначаецца пасяджэнне на 12 гадзін сёння (7 кастрычніка — Тэлеграф) у Гаспадарчым судзе Мінску. Нам даслалі ліст аб тым, што Мінгарвыканкам адклікае сваю скаргу на прайграную ім справу. У заяве напісана: «Просім адклікаць апеляцыйную скаргу і спыніць гэтую справу»», — распавяла Ніна Пахлопка.

Разам з тым, намдырэктара руху лічыць, што на падобны крок Мінгарвыканкам мог пайсці ў сувязі з падрыхтоўкай да новай справай супраць установы Уладзіміра Някляева.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 29 ліпеня Гаспадарчы суд Мінску задаволіў іск Мінгарвыканкама і прызнаў дамову арэнды памяшкання даследча-асветніцкай установы «Рух наперад» у ТАА «Ціна Влаці» несапраўднай. Дадзенае рашэнне дае юрыдычную падставу для ліквідацыі даследча-асветніцкай установы «Рух наперад».

Как вам новость?
Головоломки