Мінгарвыканкам афіцыйна забараніў збірацца людзям у цэнтры горада

16.06.2011 15:38
Архив Редакция

Мэр Мінску Мікалай Ладуцька 2 чэрвеня ўхваліў рашэнне Мінгарвыканкама № 1554 аб вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе. Рашэннем улад забаронена праводзіць масавыя мерапрыемствы на Кастрычніцкай плошчы Мінску, на плошчах Незалежнасці і Перамогі, а таксама на праспекце Пераможцаў і частцы праспекта Незалежнасці.

Акрамя таго, забаронена праводзіць масавыя мерапрыемствы на тэрыторыі, прылеглай да будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама ў парку Перамогі.

Аднак, дадзеная забарона не распаўсюджваецца на мерапрыемствы, абумоўленыя артыкулам 3 Закона аб масавых мерапрыемствах. У прыватнасці, гэта не датычыцца сходаў, якія праводзяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах і масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца па рашэнні дзяржаўных органаў.

У новым нарматыўным акце Мінгарвыканкама значыцца, што пры правядзенні масавага мерапрыемства павінна забяспечвацца бяспека грамадзян, захаванасць будынкаў, збудаванняў, транспартных сродкаў і іншай маёмасці, а таксама бесперабойны рух транспарту і пешаходаў і нармальная праца арганізацый.

Дакумент, які ўключаны ў Нацыянальны рэестр прававых актаў Беларусі 16 чэрвеня, таксама вызначае пастаянныя месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў, за выключэннем вулічных шэсцяў і дэманстрацый. Для дадзеных мерапрыемстваў гарадскія ўлады адвялі цэнтральную сцэнічную пляцоўку парку Дружбы народаў, летні тэатр парку культуры і адпачынку імя 50-годдзя Кастрычніка і пляцоўку ля фантана ў Кіеўскім скверы.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаёміцца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Как вам новость?
Головоломки