Мінгарвыканкам: да канца года ў Мінску адкрыюцца дзесяць пабаў

31.03.2010 14:08
Архив Редакция

Да канца года ўлады плануюць адкрыць у Мінску не менш за дзесяць піўных кавярняў і рэстаранаў, заявіў 31 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў мэрыі горада намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Табанюхоў. «Калі не 30, дык каля дзесяці аб'ектаў да канца года мы будзем мець у Мінску», — адзначыў намглавы сталіцы.

Пасля таго, як улады з 23 лютага забаранілі распіццё піва ў грамадскіх месцах, гарадскія службоўцы правялі нарады з усімі броварнымі кампаніямі Беларусі. «Мінгарвыканкам прапанаваў ім каля 30 месцаў па адкрыцці ў сталіцы піўных рэстаранаў, бараў, кавярняў. Зараз чакаем зваротнай сувязі» , — цытуе БелТА слова Алега Табанюхова.

Сталічныя ўлады таксама правялі нарады з прадстаўнікамі бізнэсу. Па меркаванні Алега Табанюхова, яны больш мабільныя і «з задавальненнем возьмуцца за рэалізацыю піва на тэрыторыі Мінска».

Как вам новость?
Головоломки