Мінгарвыканкам пакінуў ранейшымі тарыфы на паркоўку

25.05.2010 14:50
Архив Редакция

Мінгарвыканкам зацвердзіў тарыфы на паркоўку транспартных сродкаў у спецыяльна абсталяваных месцах. Як паведаміў дырэктар ГУ "Паркоўкі сталіцы" Леанід Дарашчонак, памер платы ў параўнанні з тым, дзейнічаў раней, не павялічыўся.

Леанід Дарашчонак нагадаў, што з першага студзеня 2010 года ў сталіцы адменены мясцовы збор з карыстальніка за паркоўку транспартных сродкаў у спецыяльна адведзеных месцах. Такое рашэнне было прынята для зніжэння падатковай нагрузкі на фізічныя і юрыдычныя асобы, перадае БелТА. 
Выключэнне склалі ведамасныя стаянкі, на якіх спаганяецца не збор, а плата за захоўванне машыны. Напрыклад, у ТЦ «Ждановічы» ці іншых буйных гандлёвых аб’ектах. Але ў сакавіку выйшаў указ №143, які замест мясцовага збору ўвёў плату за стаянку на паркоўцы. Яе памер вызначаецца рашэннем Мінгарвыканкама.
Рашэннем мэрыі зацверджаны тарыфы на паркоўку ў спецыяльна абсталяваных месцах. Паркоўка транспартнага сродку да 20 хвілінаў каштуе тысячу рублёў, ад 21 хвіліны да 1 гадзіны за кожную наступную гадзіну паркоўкі — дзве тысячы рублёў. Кругласуткавая паркоўка транспартнага сродку за адну гадзіну з 19:00 да 9:00 — 300 рублёў.
Абанемент на месяц для паркоўкі транспартнага сродку пры рэалізацыі фізічным асобам абыйдзецца ў 80 тыс. рублёў, юрыдычным асобам — у 100 тыс. рублёў. Пры разліку карткамі паркоўкі з фіксаваным часам 20 хвілін — у тысячу рублёў, 60 хвілін — дзве тысячы рублёў.
Таксама зацверджаны тарыфы пры разліку электроннымі дэбетнымі карткамі. Паркоўка легкавых аўтамабіляў з прычэпам, мікрааўтобусаў, аўтобусаў, грузавых аўтамабіляў аплочваецца па тарыфе ў падвойным памеры.
У найбліжэйшыя дні пералік платных аўтапарковак будзе зацверджаны на паседжанні Мінгарвыканкама. Рашэнне гарадскіх уладаў набудзе моц пасля апублікавання ў прэсе.

Как вам новость?
Головоломки