Мінгарвыканкам прыме рашэнне аб пачатку ацяпляльнага сезона 7 кастрычніка

06.10.2010 09:45
Архив Редакция

Рашэнне аб пачатку ацяпляльнага сезона ў жылым фондзе Мінску будзе прынята ў чацвер, 7 кастрычніка. Пра гэта паведаміў начальнік аддзелу энергетыкі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэту Анатоль Лаўнічук. На пасяджэнні працоўнай групы Мінгарвыканкама, якое адбылося сёння, 5 кастрычніка, рашэнне аб старце ацяпляльнай кампаніі не прынята.

«Заўтра, 6 кастрычніка, ацяпленне ў дамах не ўключым. Будзем глядзець па надвор’і ў чацвер — гэта апошні дзень, калі можна прыняць рашэнне аб пуску цяпла ў дамы мінчукоў», — паведаміў Анатоль Лаўнічук.

Як растлумачыў начальнік аддзелу энергетыкі Мінгарвыканкама, цяпло будзе падавацца ў дамы паэтапна. Працэс расцягнецца прыкладна на тыдзень, бо пастаўшчыкі цяпла («Мінсккамунцепласетка» і «Мінскія цеплавыя сеткі») не ў стане адначасова ўкінуць ў сетку вялікі аб’ём вады, перадае БелТА. Пасля ўключэння цяпла сістэмы ацяплення адрэгулююць — на гэта сыдзе яшчэ прыкладна два тыдні.

Разам з тым, як раней перадаваў Тэлеграф, ацяпленне ў дзіцячых садках, школах і лякарнях Мінску ўжо ўключылі. Сёлета гэта зрабілі на тыдзень раней (1 кастрычніка), чым летась.

Как вам новость?
Головоломки