Мінюст: 19 снежня міліцыя не перашкаджала журналістам

01.02.2011 16:47
Архив Редакция

Намеснік міністра юстыцыі Беларусі Аляксандр Білейчык 25 студзеня адказаў на зварот Беларускай асацыяцыі журналістаў ад 24 снежня аб прыцягненне да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі, якія 19 — 20 снежня затрымлівалі журналістаў і перашкаджалі ім выконваць прафесійныя абавязкі. На думку намесніка міністра, заявы БАЖ "не падмацаваныя доказамі". 

На думку праваахоўнікаў, 19 снежня міліцыянты дзейнічалі «строга ў рамках закона», а журналісты «мелі магчымасць пакінуць месца правядзення несанкцыянаванага мерапрыемства або адысці на бяспечную адлегласць», паведамілі ў БАЖ.

Між тым у мінюсце лічаць, што асацыяцыя, абараняючы «беларускіх і замежных журналістаў, што не маюць дачыненне да БАЖ», парушыла два пункты свайго статута: 2.3 (Аб кансалідацыі і каардынацыі намаганняў членаў БАЖ з мэтай павышэння прафесійнага ўзроўню) і 2.2.1 (Аб абароне правоў і законных інтарэсаў членаў БАЖ у дзяржаўных органах і міжнародных арганізацыях). «Пры гэтым звестак аб прыналежнасці шэрагу журналістаў канкрэтных СМІ да БАЖ і акрэдытацыі журналістаў няма», — заявілі ў міністэрстве.

Як адзначыў Аляксандр Білейчык, БАЖ не мае права прадстаўляць інтарэсы пералічаных у звароце людзей, паколькі гэтым могуць займацца толькі яны самі або іх законныя прадстаўнікі.

Как вам новость?
Головоломки