Мінюст: Беларусь выканала ўсе нормы па абароне ахвяраў вайны

10.11.2010 14:35
Архив Редакция

Міністр юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў ў сераду, 10 лістапада, на адкрыцці ў Мінску рэгіянальнага семінару па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права для дзяржаў СНД заявіў: "Усё, што патрабуюць міжнародныя нормы абароны ахвяраў ваенных канфліктаў, абароны культурных каштоўнасцяў, Беларусь ужо выканала".

Па словах міністра, Беларусь з’яўляецца ўдзельніцай Жэнеўскай канвенцыі 1949 года і ўсіх дадатковых пратаколаў да яе 1977 года. Апошнім дакументам, да якога далучылася краіна, стаў пратакол аб дадатковай абароне знака ў выглядзе чырвонага крышталя, прымяняецца ў шэрагу краін замест чырвонага крыжа, перадае БелаПАН.

Віктар Галаванаў адзначыў, што семінар такога ўзроўню арганізаваны ў Беларусі таму, што краіна актыўна ўдзельнічае ў працэсе імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права. Па словах кіраўніка ведамства, на міжнароднай арэне вядомая дзейнасць нацыянальнай камісіі па імплементацыі, якую ён узначальвае.

Как вам новость?
Головоломки