Мінюст: лідары партый не прымалі рашэнняў ўдзельнічаць у мітынгах

24.12.2010 12:38
Архив Редакция

Органы кіравання партый не прымалі рашэнняў аб тым, што партыі будуць удзельнічаць у дэманстрацыях пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Пра гэта 23 снежня кіраўнікі палітычных партый, зарэгістраваных у краіне, паведамілі міністэрству юстыцыі.

Кіраўнікі палітычных партый лічаць, што ўдзел асобных членаў якой-небудзь партыі ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, у ходзе якіх адбыліся масавыя беспарадкі, не з’яўляецца дзейнасцю ад імя палітычнай партыі, заявілі ў мінюсце.

«Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь напярэдадні выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь заклікала кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў выконваць дзейнае заканадаўства і не паддавацца на правакацыі некаторых асобаў, што заклікалі ў дзень выбараў да супрацьзаконных дзеянняў, якія могуць парушыць правы і законныя інтарэсы беларускіх грамадзян», — нагадалі ў міністэрстве.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, незадоўга да 19 снежня Генеральная пракуратура вынесла папярэджанні кандыдатам у прэзідэнты Мікалаю Статкевічу, Віталю Рымашэўскі і Яраславу Раманчуку. Іх папярэдзілі за заклікі выбаршчыкаў выйсці на Кастрычніцкую плошчу ў выпадку фальсіфікацыі выбараў.

Аднак, нягледзячы на гэта, кандыдаты працягвалі заклікаць беларусаў выйсці на дэманстрацыю, калі 19 снежня адбудзецца відавочная фальсіфікацыя вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Віталь Рымашэўскі таксама прапанаваў правесці агульнанацыянальную забастоўку.

Как вам новость?
Головоломки