Мінюст можа ліквідаваць БХК

06.06.2011 15:57
Архив Редакция

Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла чарговае пісьмовае папярэджанне Беларускаму Хельсінкскаму камітэту за неаднаразовыя парушэнні падатковага заканадаўства. Гэта ўжо другое папярэджанне за 2011 год. Згодна з беларускім заканадаўствам, цяпер мінюст можа ініцыяваць судовы працэс аб ліквідацыі арганізацыі.

Міністэрства юстыцыі патрабуе ад БХК у месячны тэрмін выплаціць падаткі і штрафныя санкцыі ў памеры больш за 205 млн рублёў па выкарыстаных у 2002-2003 гадах грантах Еўракамісіі, якія паводле міжнародных дамоваў Беларусі падаваліся ў беспадатковым рэжыме.

Як растлумачылі ў БХК, Еўракамісія ў рамках міжнароднай тэхнічнай дапамогі фінансавала больш за 30 грамадскіх аб’яднанняў, аднак падатковыя плацяжы налічваліся толькі ў дачыненні да двух з іх.

Як перадаваў Тэлеграф, Вярхоўны суд Беларусі 12 сакавіка не задаволіў скаргу Беларускага Хэльсінскага камітэту на першае папярэджанне міністэрства юстыцыі ад 12 студзеня за «парушэнне заканадаўства аб грамадскіх аб’яднаннях, сродках масавай інфармацыі, распаўсюд недакладнай інфармацыі».

Как вам новость?
Головоломки