Мінюст не стаў разглядаць заяву БХД аб рэгістрацыі

21.09.2010 11:48
Архив Редакция

У міністэрства юстыцыі Беларусі паступіла заява аб рэгістрацыі партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД). Аднак, як паведамілі ў міністэрстве, дадзеную0 заяву не сталі разглядаць, бо пры ёй не было ўсіх неабходных для рэгістрацыі дакументаў.

«У сувязі з тым, што ў прадстаўленых дакументах адсутнічае спіс членаў кіруючага органа партыі (Нацыянальнай Рады), наяўнасць якога прадугледжана артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб палітычных партыях», заява аб рэгістрацыі партыі БХД пакінута без разгляду», — паведамілі ў міністэрстве юстыцыі.

Як раней паведамляў Тэлеграф, сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі плануе вылучыць сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта на будучых выбарах. Перадвыбарчыя штабы прэтэндэнта былі створаны ў 32 гарадах Беларусі, а да пачатку прэзідэнцкай кампаніі БХД плануе стварыць перадвыбарныя штабы яшчэ, па меншай меры, у 20 гарадах.

Как вам новость?
Головоломки