Мінюст пагражае забараніць партыі-удзельніцы "Плошчы-2010"

21.12.2010 14:01
Архив Редакция

Палітычныя партыі і грамадскія аб'яднанні Беларусі знаходзяцца пад пільнай увагай міністэрства юстыцыі Беларусі. У выпадку, калі на пасяджэнні іх вышэйшых органаў прымаліся рашэнні аб удзеле ў несанкцыянаваных акцыях і масавых беспарадках, партыі і аб'яднанні могуць пазбавіць рэгістрацыі, заявіў 20 снежня кіраўнік ведамства Віктар Галаванаў.

Разам з тым, па словах кіраўніка мінюста, на дадзены момант у ведамства няма інфармацыі, што якія-небудзь партыі і аб’яднанні прымалі такія рашэнні. «Але мы будзем разбірацца з улікам інфармацыі ад праваахоўных органаў, зыходзячы з дадзеных аб тым, каго затрымалі і як былі кваліфікаваныя дзеянні вінаватых асоб. Ці то гэта будзе хуліганства, ці то ўдзел у масавых беспарадках, а яно кваліфікуецца як больш цяжкае злачынства», — растлумачыў міністр.

Кіраўнік мінюста дадаў, што даваць юрыдычную ацэнку масавым беспарадкам 19 снежня на плошчы Незалежнасці ў Мінску будзе Генеральная пракуратура Беларусі, бо гэта — у яе кампетэнцыі, перадае РИА «Новости».

Віктар Галаванаў паведаміў, што напярэдадні выбараў мінюст звяртаўся да кіраўнікоў грамадскіх аб’яднанняў, прафсаюзаў, палітычных партый і фондаў з заклікам не ўдзельнічаць у несанкцыянаваных мерапрыемствах. «Калі хтосьці не задаволены вынікамі выбараў, ёсць закон і Выбарчы кодэкс, ёсць цывілізаваны спосаб разгляду гэтых спраў у судах. Але ёсць людзі, якія вырашылі ісці іншым шляхам», — заявіў міністр юстыцыі.

Как вам новость?
Головоломки