Мінюст прад'явіць новыя патрабаванні да будучых адвакатаў

16.02.2011 12:50
Архив Редакция

Міністэрства юстыцыі Беларусі 15 лютага паведаміла аб увядзенні новых патрабаванняў да кандыдатаў на атрыманне адвакацкай ліцэнзіі. Асаблівыя патрабаванні будуць прад'яўляцца да тых, хто ўжо працаваў у судах або праваахоўных органах. Перад іспытам кваліфікацыйная камісія будзе запытваць рэкамендацыі і характарыстыкі з апошняга месца працы гэтых асобаў.

Акрамя таго, у мінюсце паведамілі аб змене самога парадку здачы кваліфікацыйнага экзамену. Міністэрства прапануе вызначыць двухузроўневы іспыт (пісьмовы і вусны), які б пацвярджаў неабходную кваліфікацыю кандыдата і яго веды дзейнага заканадаўства і навыкаў правапрымянення. Акрамя таго, плануецца таксама праводзіць папярэдняе сумоўе, на якім будуць правяраць агульны ўзровень падрыхтоўкі прэтэндэнта.

Як растлумачылі ў мінюсце, патрабаванні да будучых адвакатаў змяняюцца «ў мэтах забеспячэння абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый у судах, праваахоўных органаў і дзяржаўных арганізацыях, павышэння ўзроўню аказання юрыдычнай дапамогі, адказнасці адвакатаў пры выкананні прафесійных абавязкаў».

Как вам новость?