Мінюст правядзе пазачарговую атэстацыю і зменшыць ганарары адвакатаў

31.05.2011 10:42
Архив Редакция

Міністэрства юстыцыі Беларусі з 15 чэрвеня па 15 верасні 2011 правядзе пазачарговую атэстацыю адвакатаў абласных і Мінскай гарадской калегі адвакатаў. Як растлумачылі ў мінюсце, атэстацыя нацэлена на павышэнне адказнасці адвакатаў пры забеспячэнні правоў і свабод фізічных і юрыдычных асобаў і якаснага выканання прафесійных абавязкаў па аказанні кваліфікаванай юрыдычнай дапамогі. Акрамя таго, міністэрства з 28 траўня на тры месяцы ўстанаўлівае абмежаванні росту памераў аплаты юрдапамогі, якую аказваюць адвакаты.

Загадам міністэрства № 135 ад 30 траўня 2011 года галоўным упраўленнем юстыцыі абласных, а таксама Мінскага гарадскога выканкамаў даручана да 5 чэрвеня стварыць тэрытарыяльныя атэстацыйныя камісіі. У іх склад увойдуць прадстаўнікі галоўных упраўленняў юстыцыі, органаў адвакацкага самакіравання, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, судоў, прадстаўнікоў юрыдычнай навукі.

Як растлумачылі ў мінюсце, атэстацыю старшыняў намеснікаў старшыняў рэспубліканскай, абласных і Мінскай гарадской калегій адвакатаў, загадчыкаў гарадскімі і раённымі юрыдычнымі кансультацыямі, кіраўнікоў іншых арганізацыйных формаў ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці праводзіць кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Беларусі.

«Пры правядзенні атэстацыі адвакатаў будуць улічвацца якасныя і колькасныя паказчыкі працы адвакатаў па розных катэгорыях спраў, выкананне бясплатнай юрыдычнай дапамогі, прававая асвета насельніцтва, наяўнасць дысцыплінарных спагнанняў, прадпісанняў і паданняў органаў юстыцыі аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства», — паведамілі ў міністэрстве.

Как вам новость?