Мінюст пісьмова папярэдзіў Партыю БНФ

05.07.2010 14:23
Архив Редакция

Міністэрства юстыцыі Беларусі другога ліпеня вынесла пісьмовае папярэджанне Партыі БНФ, а таксама прызнала нелегітымным пазачарговай XIII з'езд Партыі, які адбыўся 29 траўня гэтага года, а яго рашэнні — неправамоцнымі. Сваё рашэнне міністэрства абгрунтавала "грубымі парушэннямі Партыяй БНФ свайго статуту і заканадаўства Беларусі".

У паведамленні, распаўсюджаным міністэрствам гаворыцца, што ў дадзенае ведамства паступіў зварот аднаго з членаў рэвізійнай камісіі Партыі БНФ са звесткамі аб шэрагу парушэнняў патрабаванняў статута і заканадаўства, дапушчаных кіруючым органам (Соймам) Партыі БНФ падчас падрыхтоўкі яе пазачарговага XIII з’езда.

У міністэрстве юсты
цыі вывучылі дакументы, датычныя з’езду, і прыйшлі да высновы, што рашэнне, устаноўленае на з’ездзе, згодна з якім значная колькасць дэлегатаў падлягала не абранню, а прызначэнню, парушае адзін з асноўных прынцыпаў дзейнасці палітычных партый, усталяваны заканадаўствам аб палітычных партыях — прынцып дэмакратызму, а таксама ўласны статут партыі.
 
Як адзначаецца ў паведамленні мінюста, рэвізійная камісія Партыі БНФ абгрунтавана прызнала не адпаведным статуту і заканадаўству краіны ўсталяваны Соймам парадак вылучэння дэлегатаў з’езду і запатрабавала ад яго ліквідацыі дапушчаных парушэнняў. Аднак, Сойм Партыі БНФ на паседжанні 15 траўня пакінуў у сіле сваё рашэнне, праігнараваўшы патрабаванні рэвізійнай камісіі партыі.

Как вам новость?