Мінюст РФ: урад рэкамендуе МЗС называць Беларусь «Беларусью»

12.04.2010 15:38
Архив Редакция

Мінюст Расіі перадаў беларускім калегам інфармацыю пра ход рэалізацыі рашэння аб'яднанай калегіі міністэрстваў юстыцыі дзяржаў-удзельніц Саюзнай дзяржавы ад 26 лістапада 2009 года № 6 "Пра выкарыстанне афіцыйнай назвы Рэспублікі Беларусь у актах дзяржаўных органаў Расійскай Федэрацыі".

Як распавялі  ў мінюсце Беларусі, расійскія калегі апавясцілі беларускі бок пра тое, што «ўсім структурным падраздзяленням мінюста РФ, федэральным дзяржаўным установам, тэрытарыяльным органам мінюста РФ, падведамным яму федэральным службам пры падрыхтоўцы дакументаў, а таксама пры правядзенні юрыдычнай экспертызы і ўзгадненні праектаў нарматыўных прававых актаў рэкамендавана зыходзіць з таго, што афіцыйным найменнем дзяржавы Беларусь з’яўляецца поўнае — Рэспубліка Беларусь, кароткае — Беларусь».

Акрамя таго, адзначылі ў мінюсце Расіі, урад РФ даручыў міністэрству замежных спраў прадставіць у апарат урада ўзгодненыя з зацікаўленымі федэральнымі органамі выканаўчай улады прапановы па пытанні выкарыстання ў афіцыйных дакументах наймення Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў — былых рэспублік СССР.

Как вам новость?
Головоломки