Мінюст рыхтуе новыя правілы этыкі адвакатаў

17.01.2011 15:16
Архив Редакция

Міністэрства юстыцыі Беларусі пачало працу над новай рэдакцыяй правілаў прафесійнай этыкі адвакатаў. Як растлумачылі ў мінюсце, мэтай новага дакумента з'яўляецца ўдасканаленне дзейнасці адвакатаў па аказанні юрыдычнай дапамогі і забеспячэнні абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян.

У цяперашні час для распрацоўкі дакумента міністэрства ўжо стварыла працоўную групу. Да 25 студзеня 2011 года члены ўсіх калегій адвакатаў Беларусі могуць накіроўваць свае прапановы па змене і дапаўненні існых правілаў прафесійнай этыкі адвакатаў. Міністэрства юстыцыі абяцае ўлічыць як гэтыя прапановы, так і звароты грамадзян і арганізацый, што паступілі раней, а таксама ўзніклыя пытанні прымянення на практыцы нормаў заканадаўства.

У мінюсце адзначылі, што правілы прафесійнай этыкі з’яўляюцца асноўным дакументам, які вызначае патрабаванні, што прад’яўляюцца да асобы адваката і яго паводзінаў пры выкананні прафесійных абавязкаў, а таксама ва ўзаемаадносінах з кліентамі, праваахоўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і службовымі асобамі.

Как вам новость?
Головоломки