Мінюст спрасціў парадак афармлення спадчыны на гаражы і садовыя дамкі

03.01.2011 10:10
Архив Редакция

Міністэрства юстыцыі Беларусі праінфармавала аб спрашчэнні парадку афармлення спадчыны на гаражы і садовыя дамкі. Адпаведную пастанова № 129/80 мінюст сумесна з Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Беларусі прыняў 29 снежня 2010 года.

Новая пастанова закранае пытанні атрымання ў спадчыну садовых дамкоў у садовых таварыствах і гаражоў у гаражных кааператывах, пабудаваных непасрэдна за кошт сродкаў грамадзян, збудаваных да 8 траўня 2003 года і не зарэгістраваных у арганізацыях па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці.

Для перадачы падобнага роду нерухомасці, згодна з пастановай, грамадзянам зараз не трэба будзе звяртацца з заявай у суд. Цяпер пасведчанне аб праве на спадчыну на садовы дамок або гараж можна будзе атрымаць у натарыюса на падставе выдадзеных старшынямі садовых таварыстваў ці гаражных кааператываў даведак, якія пацвярджаюць прыналежнасць садовага дома або гаража спадчынадаўцу.

Як растлумачылі ў мінюсце, прыняцце падобнай пастановы было абумоўлена тым, што ў грамадзян часцей за ўсё адсутнічаюць дакументы, якія пацвярджаюць прыналежнасць гэтай нерухомай маёмасці спадчынадаўцу. Таму раней афармленне спадчыны на вышэй названую маёмасць ажыццяўлялася ў некалькі этапаў. У ліку іншага грамадзянам даводзілася звяртацца ў суд па прызнанне правоў на будаўнічыя матэрыялы, з якіх узведзены гэтыя садовыя дамы і гаражы, за спадчыннікамі ў парадку іскавай вытворчасці альбо за ўсталяваннем факту прыналежнасці такіх будматэрыялаў спадчынадаўцу.

Как вам новость?