Мінюст: суд СНД зацягвае вырашэнне "нафтавай" спрэчкі

24.05.2010 17:03
Архив Редакция

Міністэрства юстыцыі Беларусі накіравала зварот у Эканамічны суд СНД, у якім выступіла катэгарычна супраць зацягвання разгляду справы па заяве ўрада Беларусі пра неправамернасць спагнання расійскім бокам вывазных мытных пошлінаў на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца з Расіі ў Беларусь. У мінюсце такія дзеянні лічаць "недапушчальнымі".

«Калегія Эканамічнага суда СНД вырашыла працягнуць падрыхтоўку справы да судовага разгляду ў рамках распарадчага паседжання, якое прызначана на 22 чэрвеня гэтага года», — канстатавалі ў мінюсце, дадаўшы, што гэтае рашэнне супярэчыць яго рэгламенту суда.
«У адпаведнасці з пунктам 61 рэгламенту калегія суда не пазней 30 дзён пасля прыняцця справы да разгляду праводзіць устаўное паседжанне, па выніках якога выносіць вызначэнне, у якім павінна быць паказана, апроч іншага, час асноўнага паседжання суда. Заява ўрада Рэспублікі Беларусь была прынята да вытворчасці 21 красавіка. Суд абавязаны быў да 21 траўня гэтага года прызначыць дату правядзення першага паседжання для разгляду справы па сутнасці», — падкрэслілі ў ведамстве, паведамляе прэс-служба мінюста.
«Рашэнне суда аб правядзенні ўстаноўга паседжання 22 чэрвеня 2010 года і не вызначэнне даты асноўнага разгляду спрэчкі супярэчыць рэгламенту і неабгрунтавана зацягвае судовы працэс, — падкрэсліваецца ў паведамленні. —  Беларускі бок своечасова падаў па запыце суда ўсе неабходныя для разгляду справы дакументы, а таксама шэраг іншых дакументаў, неабходных для аб’ектыўнага разгляду спрэчкі». 
У сваю чаргу, як адзначылі ў міністэрстве, патрабаванні суда «ігнаруюцца расійскім бокам (яго водгук на беларускі іск да цяперашняга часу не прадстаўлены)». «Але нават гэта не можа з’яўляцца падставай для не ўстанаўлення даты асноўнага паседжання суда», — адзначылі ў мінюсце, дадаўшы, што неабходна вярнуцца да разгляду пытання пра дату асноўнага паседжання. «На нашу думку, з улікам відавочнага і далешага парушэння расійскім бокам сваіх міжнародных абавязкаў зацягванне судовага працэсу недапушчальнае», — гаворыцца ў паведамленні.

Как вам новость?
Головоломки