Мінюст: вяселлі па нацыянальных традыцыях сталі папулярнымі

06.05.2010 17:15
Архив Редакция

Прынятая Міністэрствам юстыцыі пастанова, якой устаноўлена магчымасць рэгістрацыі шлюбаў па індывідуальным сцэнары, атрымала падтрымку маладых. Папулярнай стала рэгістрацыя заключэння шлюбу па нацыянальных традыцыях.

Так, у мінскім Доме шлюбаў у 2009 годзе праведзены «рэнесансныя», «шляхецкія» вяселлі, перадае прэс-служба мінюста. У красавіку гэтага года ў Горадні адбылася рэгістрацыя шлюбу паміж грамадзянамі Рэспублікі Беларусь польскай нацыянальнасці па сцэнары, распрацаваным з выкарыстаннем элементаў польскай культуры і звычаяў.
30 красавіка ў Гомелі была праведзена рэгістрацыя шлюбу па індывідуальным сцэнары «Вяселле казака». У аснову сцэнара ляглі традыцыі і звычаі казакоў: правядзенне казачага круга, прадстаўленне казаком сваёй нявесты, блаславенне жаніха і нявесты казачым кругам.

Как вам новость?
Головоломки