Мінюст: за паклёп на адрас дзяржасобаў пагражае да пяці гадоў турмы

15.04.2011 11:49
Архив Редакция

Кансультант упраўлення прававога рэгулявання канстытуцыйнага будаўніцтва і праваахоўнай дзейнасці міністэрства юстыцыі Беларусі Андрэй Мацвеенка 14 красавіка, кажучы пра заявы некаторых апазіцыйных дзеячаў аб прычынах і выканаўцах тэракту ў мінскім метро, адзначыў, што "ў дадзеным выпадку, хутчэй за ўсё, мае месца паклёп "на адрас дзяржасобаў, за якую можа пагражаць да пяці гадоў пазбаўлення волі".

«Крымінальны нормамі прадугледжана пакаранне за паклёп да трох гадоў пазбаўлення волі. Калі казаць пра выпады на адрас службовых асобаў дзяржавы, там санкцыі яшчэ вышэйшыя — да пяці гадоў пазбаўлення волі, тым больш, калі маецца на ўвазе паклёп, спалучаны з абвінавачаннем у здзяйсненні цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства», — падкрэсліў ён, перадае БелТА.

Андрэй Мацвеенка таксама заявіў аб неабгрунтаванасці заяў аб магчымай дыскрымінацыі апазіцыі пасля тэракту ў метро. «Цяпер, мякка кажучы, недарэчна весці гаворку аб якой-небудзь дыскрымінацыі апазіцыі ў цэлым або апазіцыйных дзеячаў у прыватнасці. Канстытуцыя Беларусі дэкларуе, што ўсе грамадзяне роўныя перад законам. Любыя прававыя абмежаванні могуць быць устаноўлены толькі ў адпаведнасці з законам і распаўсюджваюцца на любога грамадзяніна краіны, незалежна ад таго, належыць ён да апазіцыі або не», — сказаў ён.

У якасці прыкладу ён прывёў Кодэкс аб адукацыі, які ўступае ў моц 1 верасня 2011 года і які гарантуе права ўсіх грамадзян удзельнічаць у адукацыйным працэсе. «Усе іншыя акты заканадаўства ў Беларусі таксама кажуць аб раўнапраўі. І рабіць у сувязі з гэтым заявы аб тым, што пэўная група асобаў у краіне будзе падвяргацца ганенням па нейкай спецыфічнай прыкмеце, безадказна і абсалютна неабгрунтавана», — адзначыў прадстаўнік мінюста.

Паводле яго слоў, «апазіцыйныя дзеячы сцвярджаюць, што да іх прымяняюцца нейкія асаблівыя нормы, якія ў прынцыпе не маюць месца ў нашай прававой сістэме».

Как вам новость?