Мінюст забараніў фірмам назвацца "лепшымі" і "адзінымі"

18.05.2010 14:17
Архив Редакция

Міністэрства юстыцыі Беларусі 14 траўня прыняло пастанову, якая змяняе патрабаванні да найменняў юрыдычных асобаў. Паводле дакумента, нельга пазіцыянаваць юрасобу ў якасці лідара вызначанай галіны (сферы дзейнасці) на падставе яго наймення.

Юрасобам забаронена выкарыстоўваць у назвах словы «лепшы», «першы» і «адзіны» і ім падобныя ў любым родзе, склоне і ліку, паведамляе 18 траўня прэс-служба мінюста. 
У пастановы мінюста № 31 «Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у пастанову міністэрства юстыцыі ад пятага сакавіка 2009 года № 20» змяшчаюцца і іншыя новаўвядзенні. Так, узгадненне найменняў юрыдычных асобаў, якія ўтрымліваюць найменні ўжо існых юрыдычных асобаў, будзе рабіцца толькі з дазволу існай юрыдычнай асобы. Напрыклад, найменне ТАА «Атлант-Брэст» будзе ўзгоднена толькі з дазволу ЗАТ «Атлант».
Акрамя таго, будзе дазволена выкарыстанне сталай абрэвіятуры SOS лацінскімі літарамі ў найменнях сацыяльна-педагагічных установаў адукацыі — дзіцячых вёсках (мястэчках). Дадзеная норма занесена ў пастанову па шматлікіх зваротах Беларускага фонду «SOS-дзіцячая вёска».

Как вам новость?
Головоломки