Мінкульт абвясціў конкурс на стварэнне ў Варшаве помніка Купалу і Коласу

12.10.2010 11:48
Архив Редакция

Міністэрства культуры Беларусі прыняло загад "Аб правядзенні конкурсу на стварэнне эскізнага праекта помніка Янку Купалу і Якубу Коласу ў г.Варшаве". Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца міністэрства культуры, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Беларускі саюз мастакоў. Пра гэта карэспандэнту Тэлеграфа паведамілі ў міністэрстве культуры. 

Мэтай конкурсу з’яўляецца пошук найлепшага варыянту праекта помніка, які плануецца ўсталяваць у парку «Марское вока» ў Варшаве. Эскізны праект павінен найбольш выразна і дакладна перадаваць вобразы Янкі Купалы і Якуба Коласа на аснове гістарычных звестак пра жыццё і творчасць пісьменнікаў. У конкурсе могуць браць удзел скульптары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю.
Як паведамілі ў міністэрстве, кампазіцыйнае і пластычнае выкананне помніка павінна быць выканана ў найлепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва. Матэрыяламі, якія выкарыстоўваюцца пры стварэнні помніка, мусяць быць бронза, граніт.
Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены на цвёрдым планшэце, мець сціплую тлумачальную запіску з абгрунтаваннем прапануемага праекта, візуалізацыю архітэктурна-пластычнага рашэння помніка і мадэль помніка ў маштабе.
У мэтах захавання ананімнасці аўтараў матэрыялы прадстаўляюцца пад трохзначным нумарам, які ўказваецца на ўсіх матэрыялах, а таксама на аўтарскім канверце.
Заяўку для прыняцця ўдзелу ў конкурсе трэба падаць у тэрмін да 29 кастрычніка 2010 года ўключна па адрасе: Мінск, праспект Пераможцаў, 11 ці на электронны адрас artpalac@mail з пазначэннем тэмы «Заяўка на конкурс».
Да заяўкі абавязкова павінна быць дададзена фота мадэлі помніка, выкананага ў фармаце ipg памерам не больш за 800-600 dpi. Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены аўтарамі 8 лістапада 2010 года не пазней за 17:00 гадзін па адрасе: Мінск, праспект Незалежнасці, 81, галерэя Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Даведкі па тэлефонах (017) 203-91-31, (044) 737-39-15.
Конкурсныя матэрыялы разглядаюцца членамі конкурснай камісіі на закрытым пасяджэнні 10 лістапада 2010 года. Пераможца конкурсу атрымлівае права на стварэнне помніка.

Как вам новость?
Головоломки