Мінлясгас Беларусі ўводзіць новыя правілы супраць пажараў

17.08.2010 14:16
Архив Редакция

Пастановай міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь № 20 ад 10 жніўня 2010 года зацверджаны новыя Правілы пажарнай бяспекі ў лясах Рэспублікі Беларусь. У дзеянне яны будуць уведзены з 1 лістапада 2010 года. Пра гэта паведаміла Тэлеграфу прэс-сакратарка міністэрства лясной гаспадаркі Ружэна Навіцкая.

Дадзены нарматыўны дакумент заменіць дзейныя ў цяперашні час Правілы пажарнай бяспекі ў лясах СССР 1971 года, Палажэнне аб пажарна-хімічных станцыях БССР 1980 года і Указанні па супрацьпажарнай прафілактыцы ў лясах і рэгламентацыі працы лесапажарных службаў 1973 года.

Новыя Правілы пажарнай бяспекі ў лясах Рэспублікі Беларусь рэгламентуюць усе арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы, накіраваныя на прадухіленне ўзнікнення і распаўсюджання лясных пажараў і іх тушэнне. Яны ўсталёўваюць абавязковыя патрабаванні пажарнай бяспекі ў лясным фондзе Рэспублікі Беларусь і з’яўляюцца абавязковымі для выканання юрыдычнымі і фізічнымі асобамі.

Дакументам вызначаны агульныя патрабаванні пажарнай бяспекі, па ахове лясоў ад пажараў, а таксама спецыфічныя патрабаванні пажарнай бяспекі: пры правядзенні высечак лесу, нарыхтоўцы жывіцы і другасных лясных рэсурсаў.

Акрамя таго, новымі правіламі зацверджаны: рэгламент працы юрыдычных асобаў, якія вядуць лясную гаспадарку, іншых арганізацый, па ахове ляснога фонду ад пажараў, Палажэнне аб пажарна-хімічных станцыях, Мінімальны пералік сродкаў пажаратушэння, замацоўваецца за пажарна-хімічнымі станцыямі (ПХС) і пунктамі супрацьпажарнага інвентара (ПСІ), Тыпавая праграма правядзення заняткаў па пажарна-тэхнічным мінімуме (ПТМ) і Пашпарт пажарна-хімічнай станцыі.

Дадзеныя правілы накіраваныя для вывучэння ўсім працаўнікам ДВЛГА і лясгасаў. Да 10 кастрычніка 2010 года іх павінен дасканала вывучыць кожны адказны спецыяліст лясной гаспадаркі. Генеральным дырэктарам ДВЛГА даручана ў тэрмін да 15 лютага 2011 года ўкамплектаваць пажарна-хімічныя станцыі і пункты супрацьпажарнага інвентару сродкамі пажаратушэння ў адпаведнасці з мінімальным пералікам, устаноўленым дадаткам 3 Правілаў пажарнай бяспекі ў лясах Рэспублікі Беларусь.

Новы нарматыўны дакумент таксама даступны для агульнага карыстання на сайце мінлясгаса ў раздзеле «Дакументы — Прававыя акты».

Как вам новость?
Головоломки