Мінлясгас: за высечку елак пагражае да 1,75 млн. рублёў штрафу

16.12.2010 11:32
Архив Редакция

Для павышэння эфектыўнасці барацьбы з незаконнымі высечках дрэў у перыяд зімовых святаў міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі ўзмоцніць ахову лясоў і ўчасткаў лясных культур паблізу населеных пунктаў, аўтамабільных дарог і чыгунак. Штраф за незаконную высечку дрэў да 1,75 млн. рублёў, паведаміла карэспандэнту Тэлеграфа прэс-сакратарка мінлясгаса Ружэна Навіцкая.

Паводле яе слоў, згодна з арт. 15.22 Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, незаконныя знішчэнне, парубка альбо пашкоджанне драўнінна-хмызняковай расліннасці ў асабліва ахоўных лясах дзяржлесфонду і ў лясах, якія не ўваходзяць у яго, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 50 базавых велічыняў (ад 175 тыс. да 1,75 млн. рублёў). Тыя ж дзеянні, учыненыя ў астатніх лясах дзяржлесфонду, цягнуць за сабой штраф у памеры да 30 базавых велічыняў (да 1,05 млн. рублёў).

За адно незаконна знішчэнае або пашкоджанае дрэва дыяметрам каля пня да 12 сантыметраў неабходна выплаціць таксу ў памеры 0,1 базавай велічыні (3,5 тыс. рублёў). Да таго ж, калі яно будзе з-за якіх-небудзь пашкоджанняў не прыдатным да далейшай рэалізацыі, парушальнік будзе абавязаны выплаціць яшчэ адну базавую велічыню (35 тыс. рублёў).

Узмоцненыя рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні і прыцягненню да адказнасці грамадзян, што незаконна высякаюць навагоднія дрэвы, пачнуцца ўжо 18 снежня і працягнуцца да заканчэння навагодніх і калядных святаў. На аўтадарогах выставяць каля 200 кантрольных пастоў.

Как вам новость?
Головоломки