Мінінфарм абскардзіў рашэнне суда па справе "Аўтарадыё"

15.03.2011 15:15
Архив Редакция

Касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суда Беларусі ў чацвер, 17 сакавіка, разгледзіць касацыйную скаргу міністэрства інфармацыі на рашэнні, прынятыя судом па справе аб закрыцці "Аўтарадыё". Пра гэта паведаміў галоўны рэдактар радыё Юры Базан. Ён таксама распавёў, што 14 сакавіка "Аўтарадыё" атрымала афіцыйнае рашэнне суда аб зняцці забароны на вяшчанне.

15 сакавіка Юры Базан плануе перадаць рашэнне суда ў дзяржінспекцыі па электрасувязі міністэрства сувязі і інфарматызацыі для аднаўлення вяшчання радыёстанцыі, перадае БелаПАН.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, 9 сакавіка Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі прызнаў несапраўдным рашэнне мінінфармацыі вынесці папярэджанне радыёстанцыі «Аўтарадыё» за «заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці», якія, на думку міністэрства, гучалі ў роліку кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. ВГС ануляваў і рашэнне аб спыненні вяшчання радыёстанцыі, якое 11 студзеня вынесла Рэспубліканская камісія па тэлебачанні і радыёвяшчанні.

Між тым кіраўнік міністэрства інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі заявіў, што Вышэйшы гаспадарчы суд неабгрунтавана зняў з радыёстанцыі «Аўтарадыё» абвінавачанне ў экстрэмізме. «Я вельмі здзіўлены вынікам гэтага разбору. Прынятыя суддзёй рашэнні не лічу справядлівымі», — сказаў ён.

Как вам новость?
Головоломки