Мінінфарм: чытачы "Нашай Нівы" ціснуць на нас сваімі лістамі

20.06.2011 16:00
Архив Редакция

У міністэрства інфармацыі Беларусі прыходзяць лісты ад чытачоў "Нашай Нівы" з просьбай адклікаць судовы іск супраць выдання. Аб гэтым заявіла намесніца кіраўніка ведамства Лілія Ананіч. "Мы вельмі паважаем чытачоў, на кожны ліст адказваем. Бачым, што гэтыя лісты пішуцца як пад капірку. Ведаеце, такая спроба ціску на міністэрства інфармацыі беспэрспэктыўная", — сказала яна.

Па словах Ліліі Ананіч, міністэрства не мае намеру адклікаць свой іск у дачыненні да «Нашай Нівы» і «Народнай волі». «Нашы адносіны з «Народнай воляй» і «Нашай Нівай» вырашацца ў судовых інстанцыях. Працэс гэты пачаты. Давайце не будзем прыспешваць час», — цытуе намесніка міністра «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Як раней перадаваў Тэлеграф, міністэрства інфармацыі Беларусі 25 красавіка падало іскі ў Вышэйшы гаспадарчы суд аб спыненні выпуску двух найбуйнейшых апазіцыйных газет «n#####n» і «Народная воля». На думку ведамства, выданні некарэктна асвятлялі падзеі, звязаныя з выбухам на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску.

Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі 30 траўня пакінуў без здавальнення скаргу газеты «n#####n» на папярэджанне міністэрства інфармацыі, вынесенае 14 красавіка. Рэдакцыя можа абскардзіць рашэнне суда на працягу месяца. У выпадку, калі яно застанецца ў сіле, пачнецца працэс закрыцця СМІ.

Как вам новость?