Мінінфарм за два года ўбачыў слабыя бакі закона аб СМІ

28.01.2011 16:34
Архив Редакция

Міністэрству інфармацыі Беларусі спатрэбілася два гады, каб убачыць недахопы новага закона аб сродках масавай інфармацыі. "За гэты час сталі бачныя яго слабыя бакі, якія не дазваляюць нам у поўнай меры задзейнічаць прававыя механізмы для эфектыўнага дзяржаўнага рэгулявання рынку СМІ", — заявіў кіраўнік мінінфарма Алег Праляскоўскі.

«У сувязі з гэтым неабходна ўнесці шэраг зменаў у заканадаўства, якія датычацца ў першую чаргу парадку дзяржаўнай рэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі», — прыводзіць словы міністра БелТА.

У прыватнасці, незадаволенасць Алега Праляскоўскага выклікае неўрэгуляваны да цяперашняга часу парадак рэгістрацыі інтэрнэт-СМІ, які павінен быў вызначыць Савет міністраў. Як заявіў кіраўнік мінінфарма, па яго даручэнні гэта «слабое месца» закона будзе выпраўлена «у найбліжэйшы час».

Па дадзеных на 1 студзеня 2011 года, у Беларусі зарэгістравана 1344 друкаваных сродкаў масавай інфармацыі (397 дзяржаўных і 947 недзяржаўных), а таксама 237 электронных СМІ (165 дзяржаўных і 72 недзяржаўных).

Как вам новость?
Головоломки