Мінпалэнерга Украіны: пастаўляць нафту для Беларусі выгадна

10.12.2010 09:34
Архив Редакция

Украіне эканамічна выгадна пастаўляць нафту па нафтаправодзе Адэса-Броды ў аверсным рэжыме пры доўгатэрміновых кантрактах з Беларуссю і Азербайджанам. Пра гэта заявіў міністр паліва і энергетыкі Украіны Юрый Бойка. Між тым, паводле яго слоў, Украіна мае некалькі варыянтаў загрузкі нафтаправода, паведамілі ў міністэрстве.

Як распавёў міністр, ёсць прапановы Беларусі і Азербайджана па транзіце нафты ў рэжыме аверса ў аб’ёмах да 5 і да 8 млн. тон на год адпаведна, а таксама прапанова Расіі па прапампоўцы нафты ў рэверсным рэжыме, перадае БелТА.

Калі беларуская і азербайджанская прапановы падмацуюць адпаведнымі доўгатэрміновымі кантрактамі, якія будуць гарантаваць прапампоўку названых аб’ёмаў на працягу некалькіх гадоў, то з’явіцца эканамічная аснова для працы нафтаправода Адэса-Броды ў аверсным рэжыме. Для рэнтабельнай працы нафтаправода Адэса-Броды неабходна прапампоўваць не менш за 10 млн. тон нафты на год, паведаміў Юры Бойка.

Як паведамляў Тэлеграф, гендырэктар РУП «Гомельтранснафта» Дружба «Сяргей Сасноўскі паведаміў, што 23 лістапада паспяхова завяршылася спробная прапампоўка нафты па маршруце Паўднёвы — Броды — Мазыр. Штосутачны аб’ём прапампаванай нафты склаў 24 тыс. тон. Па словах кіраўніка прадпрыемства, пры малаважных тэхналагічных дапрацоўках па нафтаправодзе «Дружба» штогод можна будзе прапампоўваць да 16 млн. тон нафты.

Как вам новость?
Головоломки