Мінпрацы адмовілася ўводзіць "падатак на халасцякоў"

17.05.2010 10:26
Архив Редакция

Міністэрства працы і сацабароны Беларусі выступіла супраць увядзення так званага "падатку на халасцякоў", пра які некалькі дзён назад выказаўся старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік. Пра немэтазгоднасць абкладаць падаткам бяздзетных мужчын ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў заявіў намеснік кіраўніка мінпрацы Пётр Грушнік.

«На мой погляд, пытанне нараджэння дзяцей вельмі далікатнае, кожны чалавек павінен вырашаць яго індывідуальна, без якога-небудзь ціску. Дзяржава павінна заахвочваць нараджэнне дзяцей шляхам падавання дадатковых прэферэнцый, але не ўвядзеннем мер абмежавальнага і прымусовага характару», — прыводзіць словы намміністра БелТА.
Як адзначыў Пётр Грушнік, ва ўрадзе ўвесь час працуюць над «метадамі прамога матэрыяльнага стымулявання» павышэння нараджальнасці, у ліку якіх «павелічэнне дапамогаў, перагляд падатковых ільготаў для бацькоў з дзецьмі, развіццё льготнага крэдытаванне для маладых сем’яў».

Как вам новость?
Головоломки