Мінпрацы бачыць "паступовае ажыўленне" эканомікі Беларусі

17.08.2010 15:38
Архив Редакция

Паводле дадзеных мінпрацы, у Беларусі працягвае павялічвацца колькасць свабодных працоўных месцаў. Калі ў пачатку года службы занятасці мелі звесткі аб наяўнасці 34,5 тыс., то цяпер — пра 55,3 тыс. вакансій. Рост колькасці прапановаў, перш за ўсё, сведчыць аб паступовым ажыўленне айчыннай эканомікі, лічыць галоўная спецыялістка аддзелу рынку працы Таццяна Віткоўская.

Колькасць вакансіяў традыцыйна адчувальна перавышае колькасць беспрацоўных у сталіцы. Разам з тым, сёння падобнае перавышэнне адзначаецца яшчэ ў двух рэгіёнах — Мінскай і Магілёўскай абласцях. А на Берасцейшчыне і Віцебшчыне ў суадносінах попыту і прапановы працоўнай сілы назіраецца раўнавага.

Як адзначыла прадстаўніца мінпрацы, найбольшую цікавасць айчынныя наймальнікі па-ранейшаму праяўляюць да прадстаўнікоў рабочых спецыяльнасцяў — на іх разлічана тры чвэрці свабодных працоўных месцаў, паведамляе газета «Звязда».

У цэлым, з пачатку 2010 года колькасць зарэгістраваных беспрацоўных у Беларусі зменшылася на 2,5 тыс. чалавек. Пры гэтым агульны ўзровень беспрацоўя скараціўся з 0,9% да 0,8% ад эканамічна актыўнага насельніцтва.

Как вам новость?
Головоломки