Мінпрацы: дародавы адпачынак павялічыцца на 14 дзён

15.05.2010 11:48
Архив Редакция

У Беларусі плануецца павелічэнне дародавага адпачынку на 14 каляндарных дзён і прадстаўленне яго з 28 тыдня цяжарнасці. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Пётр Грушнік.

«Гэта мэтазгодна, перадусім, па той прычыне, што значнай частцы цяжарных жанчын на позніх тэрмінах цяжарнасці, як правіла, выдаецца лісток непрацаздольнасці ў сувязі з рознага роду ўскладненнямі», — цытуе Пятра Грушніка БелТА.
У наш час адпаведныя змены ўносяцца ў Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь. Прадстаўнік мінпрацы выказаў надзею, што гэта прапанова будзе падтрымана на ўсіх узроўнях.

Как вам новость?
Головоломки