Мінпрацы: дзяржава дапамагае шматдзетным сем'ям з ільготнымі крэдытамі на жыллё

21.06.2011 16:49
Архив Редакция

Беларускія ўлады вырашылі працягнуць аказанне дапамогі шматдзетным сем'ям для пагашэння запазычанасці па льготных жыллёвых крэдытах. Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна. Паводле яе слоў, такое рашэнне змяшчаецца ў Нацыянальнай праграме дэмаграфічнай бяспекі Беларусі на 2011-2015 гады, праект якой быў ухвалены 21 чэрвеня на пасяджэнні прэзідыума Савета Міністраў.

Кіраўніца мінпрацы ўдакладніла, што сем’і, якія выхоўваюць траіх дзяцей, могуць разлічваць на дапамогу дзяржавы ў пагашэнні 75% запазычанасці па льготных жыллёвых крэдытах. Крэдытную запазычанасць сем’яў, дзе выхоўваецца чацвёра і больш дзяцей, дзяржава будзе пагашаць цалкам, перадае БелТА.

Аднак па-ранейшаму невядома, ці будзе аказвацца дапамога маладым сем’ям у пагашэнні няльготных крэдытаў, што прадугледжвала ранейшая праграма дэмаграфічнай бяспекі. «Дадзенае пытанне таксама знаходзіцца ў стадыі абмеркавання. Гэтая пазіцыя застаецца і ў праекце новай праграмы. Магчыма нават павелічэнне падтрымкі дзяржавы гэтай катэгорыі беларускіх сямей», — заўважыла Марыяна Шчоткіна.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, у чэрвені квадратны метр будаванага ў Мінску жылля падаражэў у сярэднім на 1,13 млн рублёў (226 даляраў). Кошт аднапакаёвай кватэры плошчай 43,5 квадратнага метра для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў складае 228 млн рублёў, для астатніх — 272 млн рублёў.

Для атрымання крэдыту на будаўніцтва такой кватэры афіцыйны даход дольшчыка павінен быць большы за 7,5 млн рублёў, максімальны штомесячны плацёж па крэдыце складае 3,7 млн рублёў.

Как вам новость?