Мінпрацы ў найбліжэйшы час прыме рашэнне па павышэнні зарплаты

03.06.2010 16:53
Архив Редакция

Рашэнне па павышэнні тарыфнай стаўкі першага разраду будзе прынята ў найбліжэйшы час. Пра гэта паведаміла сёння ў Рагачове міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяна Шчоткіна на семінары-нарадзе па пытаннях выканання заданняў па развіцці малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў у Гомельскай вобласці.

«Павышэнне памеру тарыфнай стаўкі будзе прынята адразу ж пасля таго, як дазволяць фінансавыя магчымасці дзяржавы», — сказала міністр, пры гэтым не назваўшы магчымую дату прыняцця гэтага рашэння.

«Рашэнне будзе прымацца, бо мы разумеем, што выканаць заданне па павышэнні зарплаты ў бюджэтнай сферы без павышэння стаўкі тарыфнага разраду немагчыма», — падкрэсліла Марыяна Шчоткіна, паведамляе БелТА.

Да канца года ў Беларусі пастаўлена задача дасягнуць ўзроўню заработнай платы 500 даляраў у эквіваленце, у тым ліку ў бюджэтнай сферы — 405 даляраў.

Как вам новость?
Головоломки