Мінпрацы паабяцала павялічыць стаўку першага разраду "абавязкова"

09.04.2010 09:57
Архив Редакция

Міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна восьмага красавіка заявіла, што "ў Беларусі тарыфная стаўка першага разраду ў 2010 годзе будзе падвышана абавязкова". "Падвышэнне ўзроўню заработнай платы працаўнікоў бюджэтнай сферы залежыць ад дынамікі паступленняў у бюджэт. Гэта пытанне знаходзіцца на сталым кантролі ўрада", — падкрэсліла міністр.

Марыяна Шчоткіна нагадала, што з першага студзеня 2010 года тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы працаўнікоў бюджэтнай сферы ўсталявана ў памеры 81 тыс. рублёў, паведамляе БелТА.

Па словах намесніка міністра эканомікі Андрэя Тура, мінімальная заработная плата з першага студзеня 2010 года ўсталявана на ўзроўні 258,6 тыс. рублёў, што складае 103,4% бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

Как вам новость?