Мінпрацы: падняць заробак да 500 даляраў у рэальным сектары складана

19.10.2010 11:00
Архив Редакция

Міністр працы і сацабароны Беларусі Марыяна Шчоткіна лічыць, што павысіць зарплату працаўнікоў рэальнага сектару эканомікі да 500 даляраў будзе складана. "Будаўніцтва, транспарт ужо перайшлі мяжу заробкаў у 500 даляраў, а ў рэальным сектары эканомікі гэта будзе складана зрабіць", — заявіла 18 кастрычніка кіраўніца ведамства.

На думку беларускага міністра, за мінулыя гады ўдалося істотна палепшыць сітуацыю па шэрагу вострых сацыяльных пытанняў. «У нас узровень малазабяспечанасці — 5,4%», — дадала Марыяна Шчоткіна, перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

Як раней паведамляў Тэлеграф, мінфін Беларусі таксама выказваў заклапочанасць у сувязі з павышэннем заработных плат у бюджэтнай сферы. «На 10% узрастае ўдзельная вага заработнай платы, сацыяльных выплат насельніцтву ў бюджэце краіны. Гэта беспрэцэдэнтнае змяненне структуры, і трэба разумець, што ўсё астатняе мы будзем, безумоўна, стрымліваць», — растлумачыў міністр фінансаў Андрэй Харкавец і дадаў, што ўтрымаць у 2011 годзе павышаны заробак будзе «каласальна складанай задачай».

Как вам новость?
Головоломки