Мінпрацы: павышэнне зарплаты бюджэтнікаў прывядзе да 23 млн. даляраў дапвыдаткаў на месяц

02.09.2010 12:00
Архив Редакция

Павышэнне асобным катэгорыям бюджэтнікаў з першага верасня пацягне дадатковыя выдаткі ў памеры 70 млрд. рублёў (23,3 млн. даляраў) у месяц. Другі этап павышэння заробкаў працаўнікам бюджэтнай сферы магчымы ў лістападзе 2010 года. Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяна Шчоткіна.

Марыяна Шчоткіна заявіла, што па ўзгадненні з кіраўніком дзяржавы ўрад прыняў пастанову «Аб павышэнні заработнай платы асобным катэгорыям працаўнікоў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, працаўнікі якіх прыроўненыя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый». Пастанова ўступае ў сілу з першага верасня 2010 года, перадае БелТА.

З першага верасня змяняецца дыяпазон карэкціруючых каэфіцыентаў да акладаў нізкааплатных спецыялістаў, якія тарыфікуюцца 1-12 разрадамі. Гэта дазволіць павысіць заработную плату для іх у сярэднім на 5-9,4%. Міністр падкрэсліла, што карэкціруючыя каэфіцыенты да акладаў работнікаў, якія тарыфікуюцца 13-27 разрадамі, застаюцца на ранейшым узроўні.

Так, з першага верасня павышаецца заработная плата маладых спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якія працуюць па размеркаванні. Для іх тарыфныя стаўкі падвысяць на 10%. У выніку, заробак маладых спецыялістаў у бюджэтнай сферы ўзрасце на 7-13%.

Пасля павышэння тарыфных акладаў педагогаў, лекараў і настаўнікаў на 25% іх заробак павялічыцца ў сярэднім на 16%.

На 12-15% стане вышэй заработная плата супрацоўнікаў устаноў сацыяльнага абслугоўвання і культурна-асветніцкіх устаноў. У адпаведнасці з пастановай Саўміна, тарыфныя стаўкі такіх спецыялістаў падвышаныя на 15%.

Как вам новость?