Мінпрацы павялічыла мінімальныя спажывецкія бюджэты

28.01.2011 12:01
Архив Редакция

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь сваёй пастановай № 5 ад 19 студзеня 2011 года зацвердзіў з 1 лютага па 30 красавіка 2011 мінімальныя спажывецкія бюджэты для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва. Яны разлічаны ў сярэдніх цэнах снежня 2010 года, павялічыўшыся ў параўнанні з вераснем 2010 года на 3,5-6,7%.

Сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты для дзяцей ва ўзросце да трох гадоў складаюць 381,02 тыс. рублёў, дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — 463,98 тыс. рублёў, дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — 538,85 тыс. рублёў , студэнтаў — 466,8 тыс. рублёў. Для сям’і з чатырох чалавек бюджэт пражытачнага мінімуму вырас да 480,69 тыс. рублёў, для маладой сям’і з трох чалавек — 495,23 тыс. рублёў, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь.

На думку экспертаў мінпрацы, працаздольнаму насельніцтву ў месяц дастаткова 615,12 тыс. рублёў, пенсіянерам — 495,09 тыс. рублёў.

Як раней паведамляў Тэлеграф, Беларусь заняла першае месца ў Еўропе па ўзроўні інфляцыі ў 2010 годзе. У снежні мінулага года ў параўнанні са снежнем 2009 года прырост спажывецкіх коштаў у Беларусі склаў 9,9%.

Как вам новость?
Головоломки