Мінпрацы: у Беларусі стала менш беспрацоўных жанчын

12.04.2010 15:41
Архив Редакция

У галоўным кіраванні палітыкі занятасці і народанасельніцтва міністэрства працы і сацыяльнай абароны паведамілі, што ў апошні час у Беларусі пачала змяншацца колькасць беспрацоўных жанчын. У параўнанні з першым сакавіка на першага красавіка на ўліку па беспрацоўі ў органах дзяржслужбы занятасці складалася на 0,5 тыс. жанчын менш (23,1 тыс. чалавек).

«Сярод рэгіёнаў рэспублікі больш за ўсё беспрацоўных жанчын налічваецца па-ранейшаму ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях (адпаведна 4,2 тыс. і 4 тыс.), менш за ўёс — у Мінску (2,3 тыс.)», — паінфармавалі ў міністэрстве, перадае БелТА.

Як адзначылі ў мінпрацы, у краіне «змяншаецца і ўдзельная вага жанчын у структуры беспрацоўных». На першага красавіка гэты паказчык быў роўны 52,7% на першага студзеня — 57,1%, на першага лютага — 54,8%, на першага сакавіка — 54,3%,  на першага красавіка 2009 года дзель беспрацоўных жанчын была 56,4%, іх колькасць складала 56,4 тыс. чалавек), паведамілі ў міністэрстве.

Как вам новость?
Головоломки