Мінпрацы: у найбліжэйшыя пяць гадоў пенсійны ўзрост не зменіцца

24.03.2011 14:25
Редакция

Пенсійны ўзрост у цяперашнім пяцігоддзі павышаць ў Беларусі не плануецца. Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна 23 сакавіка. "Праграмнымі дакументамі на бягучую пяцігодку якія-небудзь змены пенсійнага заканадаўства, якія датычацца агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, не прадугледжваюцца", — падкрэсліла міністр.

Аднак Марыяна Шчоткіна адзначыла, што ў гэтым годзе памеры пенсій будуць павялічвацца. «Аднак аб тэрмінах павышэння пакуль казаць яшчэ рана. Інфармацыя аб прынятым рашэнні аб павышэнні пенсіі своечасова будзе даведзена да ведама органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і СМІ», — сказала кіраўніца мінпрацы, перадае БелТА.

Акрамя таго, па словах Марыяны Шчоткінай, агульная пазіцыя па размеркаванні пенсійнай страхавой нагрузкі паміж наймальнікамі і працаўнікамі пакуль не выпрацавана. У дырэктыве № 4 гаворка ідзе аб размеркаванні пенсійнай страхавой нагрузкі паміж наймальнікамі і работнікамі. «Дырэктыва накіравана на стварэнне ўмоваў і стымуляванне развіцця бізнэсу, — сказала міністр. — Адной з перашкод для свайго развіцця бізнэсу называе ўзровень узносаў на сацыяльнае страхаванне. Аднак ўзносы — гэта пенсіі пажылым людзям, дзіцячыя дапамогі, дапамогі па часовай непрацаздольнасці, шэраг іншых сацыяльных выплат, фінансаванне праграмаў занятасці. І прамым вынікам зніжэння ўзроўню узносаў было б памяншэнне дзяржаўных сацыяльных гарантый. Па гэтым шляху сацыяльная дзяржава пайсці не можа».

Па словах кіраўніцы ведамства, бізнэс прапануе іншы варыянт вырашэння сваіх праблемаў: перакласці істотную частку цяжару па выплаце ўзносаў на працаўнікоў. «Пры гэтым намераў па адэкватным павышэнні работніку заработнай платы, з якой выплачваліся б павышаныя ўнёскі, не бачна. Бо бізнэс зацікаўлены ў чыстым зніжэнні сукупных выдаткаў на рабочую сілу. А пры лібералізацыі эканомікі дзяржава губляе магчымасць ўплыву на ўзровень аплаты працы», — падкрэсліла Марыяна Шчоткіна.

Такім чынам, з улікам неадназначных наступстваў такіх крокаў агульная пазіцыя па дадзеным пытанні пакуль не выпрацавана, канстатавала міністр працы і сацыяльнай абароны.

Мінпрацы: у Беларусі будуць шырэй прымяняцца гнуткія формы занятасці насельніцтва
 
Марыяна Шчоткіна паведаміла таксама, што ў Беларусі будуць шырэй прымяняцца гнуткія формы занятасці насельніцтва. Па яе словах, пашырэнне прымянення гнуткіх формаў занятасці насельніцтва прадугледжана дырэктывай № 4. Яно накіравана на прадстаўленне магчымасці працы ў зручным для грамадзян рэжыме, адзначыла міністр.

Марыяна Шчоткіна патлумачыла, што гаворка ідзе аб выкарыстанні няпоўнага працоўнага дня (тыдня), сумяшчэнне (дзяленні) працоўнага месца, электроннай занятасці (праца праз інтэрнэт), сезоннай, часовай працы, працы па грамадзянска-прававых дагаворах. Прадугледжваецца развіццё аўтсорсінгу — перадача іншай арганізацыі якойсьці функцыі, якая не з’яўляецца профільнай (вядзенне бухгалтарскага ўліку, ахова і ўборка памяшканняў, IT-забеспячэнне, перадача часткі вытворчага працэсу).

Как вам новость?
Головоломки

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies

15
Посмотреть