Мінпрам: беларускія прадпрыемствы ў Венесуэле будуць працаваць прыбыткова

06.04.2010 16:35
Архив Редакция

Міністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Радзевіч шостага красавіка на адкрыцці міжнароднай спецыялізаванай выставы "Машынабудаванне-2010" заявіў пра тое, што беларуская прадукцыя добра вядомая на лацінаамерыканскім рынку. "Ніхто не запускае працу прадпрыемстваў, арыентуючыся на страты, таму працаваць у Венесуэле мы будзем прыбыткова", — сказаў кіраўнік мінпрама.

Па словах міністра, Беларусь з Венесуэлай працуе ўжо не першы год. Пры гэтым Аляксандр Радзевіч падкрэсліў, што візіты на вышэйшым узроўні надаюць адносінам дзвюх краін «новыя імпульсы». «Сёлета падпісана некалькі дакументаў, якія выведуць беларускую прамысловасць на новую прыступку развіцця», — сказаў кіраўнік мінпрама, перадае БелТА.

«У прыватнасці, падпісаныя кантракты на будаўніцтва ў Венесуэле двух заводаў па вытворчасці трактароў і аўтамабіляў, — адзначыў Аляксандр Радзевіч. — На працягу года яны будуць пабудаваны, і мы прыступім да зборкі абсталявання. Цяпер будаўніцтва заводаў знаходзіцца на праектнай стадыі, пад іх адведзеныя ўчасткі зямлі».

Па словах міністра, чакаецца, што новыя заводы ў Венесуэле выпусцяць сваю першую прадукцыю ўжо ў сярэдзіне 2011 года. Пры гэтым Аляксандр Радзевіч адзначыў тое, што перад мінпрамам стаіць задача максімальна наблізіць вытворчасць да спажыўца.

«Мы інвестуем у Венесуэлу свае новыя тэхналогіі, фінансавыя сродкі ўкладвае Венесуэла. Усе беларускія ноў-хаў абароненыя, падпісаныя дамовы, якія захоўваюць і абараняюць правы інтэлектуальнай уласнасці Беларусі», — рэзюмаваў кіраўнік міністэрства прамысловасці.

Как вам новость?
Головоломки